Pewarta Proxy

📋 Server Request & Proxy Logs

Loading active proxy settings...
Developed by Khairul Adha (adhexa.id)
Mengambil log server...

⚙️ Pengaturan Proxy Target

Перайсці да зместу

Google Chrome

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Google Chrome
Выява лагатыпа
Тып браўзер
Аўтар Google
Распрацоўшчык Google
Напісана на C++
Інтэрфейс GTK[d] і Cocoa[d]
Аперацыйная сістэма Windows, Linux і macOS
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 2 верасня 2008[1]
Апошняя версія
  • IOS: 157.0.8103.24 (27 кастрычніка 2026)[2]
  • Windows: 156.0.8078.80 (29 кастрычніка 2026)[3]
  • Linux: 156.0.8078.79 (29 кастрычніка 2026)[4]
  • Android: 156.0.8078.79 (29 кастрычніка 2026)[5]
Бэта-версія
  • Windows: 158.0.8127.2 (28 кастрычніка 2026)[6]
  • Android: 158.0.8127.2 (28 кастрычніка 2026)[7]
  • IOS: 158.0.8127.4 (29 кастрычніка 2026)[8]
Тэставая версія
  • Windows: 156.0.8078.80 (29 кастрычніка 2026)[3]
Рэпазіторый github.com/googlechrome
Стан У актыўнай распрацоўцы
Ліцэнзія бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d][9]
Сайт google.com/chrome/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google Chrome (вымаўляецца гугл хром[10], ад англ.: chrome — хром) — кросплатформавы браўзер, які распрацоўвае кампанія Google на аснове свабоднага браўзера Chromium. Першая публічная бэта-версія для Microsoft Windows выйшла 2 верасня 2008 года, першая стабільная — 11 снежня 2008 года. Пазней былі выпушчаны версіі для Linux, macOS, iOS, а таксама для Android, дзе Chrome з’яўляецца прадвызначаным браўзерам. Таксама Chrome з’яўляецца асноўным кампанентам аперацыйнай сістэмы ChromeOS.

Спачатку для адлюстравання вэб-старонак выкарыстоўваўся рухавік WebKit, але з 2013 года Google карыстаецца ўласным рухавіком Blink на аснове Webkit; усе варыянты Chrome, акрамя версіі для iOS, цяпер выкарыстоўваюць Blink.

Па ацэнках StatCounter на снежань 2022 года Chrome займае 66 % долі сусветнага рынку браўзераў на персанальных камп’ютарах (пасля дасягнення піка ў 72,38 % у лістападзе 2018 года)[11], часцей за ўсё выкарыстоўваецца на планшэтах і смартфонах і складае 64 % на ўсіх платформах разам[12].

Чуткі пра тое, што Google плануе стварыць вэб-браўзер, упершыню з’явіліся ў верасні 2004 года. Інтэрнэт-часопісы і амерыканскія газеты заявілі ў той час, што Google наймае былых распрацоўшчыкаў Microsoft. Гэта таксама адбылося неўзабаве пасля выпуску Mozilla Firefox 1.0, папулярнасць якога ўзрасла і забрала долю рынку ў Internet Explorer, у якога былі праблемы з бяспекай.

Распрацоўка браўзера пачалася ў 2006 годзе пад кіраўніцтвам Сундара Пічаі.[13]

Бэта-версія браўзера была ўпершыню публічна выпушчана 2 верасня 2008 года для Windows (XP і пазнейшых версій) з падтрымкай 43 моў інтэрфейсу, стабільная версія была выпушчана 11 снежня 2008 года.

Асноўны інтэрфейс карыстальніка Chrome мае кнопкі «назад», «наперад», «абнавіць/адмяніць» і меню. Кнопка «Дадому» не паказваецца прадвызначана, але можа быць дададзена праз старонку налад, каб перавесці карыстальніка на старонку новай укладкі або дамашнюю старонку.

Укладкі з’яўляюцца асноўным кампанентам інтэрфейсу карыстальніка Chrome і знаходзяцца ў верхняй частцы акна, а не пад элементамі кіравання. Укладкі можна бесперашкодна пераносіць паміж вокнамі шляхам перацягвання. Кожная ўкладка мае свой уласны набор элементаў кіравання, уключаючы Omnibox.

Omnibox — гэта поле, якое спалучае ў сабе функцыі як адраснага радка, так і поля пошуку. Калі карыстальнік пачынае ўводзіць тэкст у Omnibox, Chrome дае ў якасці прапановы раней наведаныя сайты, папулярныя вэб-сайты на базе Google Instant (неабавязкова наведаныя раней), а таксама папулярныя пошукавыя запыты. Калі карыстальнік уводзіць у Omnibox ключавыя словы, якія не адпавядаюць ніводнаму раней наведанаму вэб-сайту, і націскае Enter, Chrome будзе праводзіць пошук з дапамогай прадвызначанай пошукавай сістэмы.

Chrome дазваляе карыстальнікам сінхранізаваць свае закладкі, гісторыю і налады на ўсіх прыладах з усталяваным браўзерам, адпраўляючы і прымаючы даныя праз выбраны ўліковы запіс Google. Аўтэнтыфікацыя можа праходзіць праз уліковыя даныя Google або парольную фразу.

Для вэб-распрацоўшчыкаў Chrome мае інспектар элементаў, які дазваляе карыстальнікам зазіраць у DOM і бачыць, з чаго складаецца вэб-старонка.

Пашырэнні браўзера падтрымліваюцца настольнай версіяй Google Chrome і распаўсюджваюцца праз інтэрнэт-краму Chrome. Яны напісаны з выкарыстаннем такіх вэб-тэхналогій, як HTML, JavaScript і CSS, і дадаюць новы функцыянал для старонкі. Пашырэнні могуць блакіраваць рэкламу і адсочванне карыстальніка (AdBlock  (англ.), Privacy Badger), захоўваць паролі карыстальніка (1Password, LastPass), захоўваць відэа з вэб-старонкі на камп’ютары карыстальніка (Video DownloadHelper) і іншае.

Функцыя прыватнага прагляду, гэтак званы «рэжым інкогніта», не дазваляе браўзеру захоўваць на камп’ютары карыстальніка любую інфармацыю пра гісторыю наведванняў, файлы cookie, даныя сайтаў або даныя, якія ўводзіліся ў формы. Спампаваныя файлы і закладкі пры гэтым захоўваюцца. Пры гэтым, дзейнасць карыстальніка немагчыма схаваць ад наведаных вэб-сайтаў або інтэрнэт-правайдэра.

Зноскі

  1. ↑ https://googleblog.blogspot.com/2008/09/google-chrome-now-live.html
  2. ↑ Chrome Stable for iOS Update — 2026. Праверана 27 кастрычніка 2026.
  3. 1 2 Stable Channel Update for Desktop — 2026. Праверана 29 кастрычніка 2026.
  4. ↑ Stable Channel Update for Desktop [Linux] — 2026. Праверана 29 кастрычніка 2026.
  5. ↑ Chrome for Android Update — 2026. Праверана 29 кастрычніка 2026.
  6. ↑ Chrome Beta for Desktop Update — 2026. Праверана 28 кастрычніка 2026.
  7. ↑ Chrome Beta for Android Update — 2026. Праверана 28 кастрычніка 2026.
  8. ↑ Chrome Beta for iOS Update — 2026. Праверана 29 кастрычніка 2026.
  9. ↑ Google Chrome Terms of Service
  10. ↑ Часцей па-беларуску завецца фактычна перакладным варыянтам Гугл Хром, у той час як транскрыпцыйным варыянтам з’яўляецца Гугл Кроўм.
  11. ↑ Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 29 студзеня 2023.
  12. ↑ Browser Market Share Worldwide (англ.). Праверана 29 студзеня 2023.
  13. ↑ Larry Page has a reputation for pushing people at Google. (англ.). Business Insider (29 чэрвеня 2018). Праверана 29 студзеня 2023.